На парадку дня два асноўныя пытанні: Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Лепельскага раёна ў 2025 годзе і прагнозе на 2026 год. Аб выніках выканання бюджэту Лепельскага раёна за 11 месяцаў 2025 года.

У разглядзе пытанняў удзел прынялі міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Кійко, намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка, а таксама Валерый Лабацэвіч, начальнік інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

Пасля разгляду пытанняў парадку дня пасяджэння лепельчане і запрошаныя госці ўсклалі кветкі да воінскіх пахаванняў у скверы на плошчы горада.

Подзвіг нашых землякоў заўсёды будзе для нас прыкладам патрыятычнага і грамадзянскага абавязку, вернасці агульнай справе і роднай краіне.

Сёння ў мірны час мы шануем і памятаем тых, дзякуючы каму мы можам спакойна працаваць, радавацца жыццю, выхоўваць нашых дзяцей, смела будаваць планы на будучыню, спакойна думаць пра заўтрашні дзень. У год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне гэта асабліва важна, - адзначылі ўдзельнікі цырымоніі.