7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску сёння працягне сваю працу IV Усебеларускі народны сход. Удзел у ім возьме Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Другі дзень форуму пачнецца з выступленняў удзельнікаў. Па выніках працы сходу плануецца прыняць рэзалюцыю.
Усебеларускі народны сход - адна з найважнейшых формаў народаўладдзя ў рэспубліцы. Гэты інстытут грамадска-палітычнага жыцця стаў дзейнічаць у Беларусі з другой паловы 1990-х гадоў па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы.
Дэлегатамі IV Усебеларускага сходу сталі 2,5 тыс. чалавек. Сярод іх - прадстаўнікі ўсіх слаёў беларускага грамадства: дэпутаты Нацыянальнага сходу Беларусі, кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржкіравання, прамыслоўцы, энергетыкі, прадстаўнікі АПК і лясной гаспадаркі. Удзел у форуме возьмуць таксама работнікі будаўнічай галіны, ЖКГ, транспарту, сувязі, гандлю, культуры, спорту, аховы здароўя, СМІ, навукі, адукацыі, сілавых структур, бізнесу, фінансавых і банкаўскіх структур, навучэнская моладзь, ветэранскія і іншыя грамадскія аб'яднанні, замежныя госці - дэлегацыі брацкіх краін, беларускай дыяспары блізкага і далёкага замежжа, супрацоўнікі дыпламатычнага корпуса.-0-
БЕЛТА
IV Усебеларускі народны сход працягне сёння працу
7.12.20100 праглядаў