Ліпень 2025 года абвешчаны месяцам актыўнага турызму, закліканым прыцягнуць увагу да магчымасцей актыўнага адпачынку ў Рэспубліцы Беларусь і спрыяць папулярызацыі яе унікальнай прыроднай і культурнай спадчыны

Не абавязкова для гэтага ехаць за сотні кіламетраў — у іншыя раёны і вобласці! На Лепельшчыне таксама ёсць што паглядзець і чым захапіцца!!!

Сапраўдныя аматары гісторыі могуць наведаць у нашым раёне:
- каменныя крыжы
- валун-ахвярнік у вёсцы Двор-Таронкавічы
- драўляную царкву Святой Параскевы Пятніцы
- цар-дуб, якому больш за 350 гадоў, у апусцелай вёсцы Тадуліна,
- пансіянат ЛОДЭ
- касцёл Святога Казіміра
- крыніцу ў маляўнічым месцы, пасярод зеляніны лесу за адзін кіламетр ад вёскі Красналучка
...і многія іншыя незвычайныя мясціны!!!