Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб заахвочванні адоранай моладзі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Згодна з распараджэннем, у 2022 годзе спецыяльнаму фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду кіраўніка дзяржавы выдзелена амаль Br1,7 млн.
Распараджэннем зацверджаны два рашэнні савета спецыяльнага фонду, згодна з якімі больш Br450 тыс. накіраваны на заахвочванне 740 адораных навучэнцаў і студэнтаў, якія з'яўляюцца пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў і іншых мерапрыемстваў.
Фінансавую падтрымку атрымаюць 5 інтэлектуальных і творчых аб'яднанняў навучэнцаў і студэнтаў.
Заахвочвальнымі прэміямі таксама адзначаны 99 педагагічных і навуковых работнікаў за асаблівыя дасягненні ў навучанні і выхаванні моладзі.
Прыняцце рашэння сведчыць аб прыярытэтнай увазе дзяржавы да пытанняў выяўлення і развіцця адораных навучэнцаў і студэнтаў.
Крыніца: belta.by