23 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Выбарчая сістэма ў Беларусі больш адкрытая, чым у некаторых заходнееўрапейскіх дзяржавах. Такую думку ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў намеснік старшыні Тульскай абласной Думы, назіральнік ад СНД Сяргей Кандраценка. Тлумачачы прычыны негатыўных ацэнак, якія місія назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе ( БДІПЧ АБСЕ) рэгулярна выстаўляе выбарам у Расіі і Беларусі, палітык лічыць, што гэта выклікана як суб'ектыўнымі прычынамі, так і тым, што выбарчыя сістэмы як у Беларусі, так і ў Расіі больш адкрытыя, чым у некаторых дзяржавах Заходняй Еўропы. "Той негатыў, які выліваецца на Беларусь, неапраўданы. Многім заходнім дзяржавам варта павучыцца ў яе правядзенні выбарчых кампаній", - упэўнены ён. Разам з тым Сяргей Кандраценка ўпэўнены, што прысутнасць назіральнікаў ад розных структур на выбарах дапамагае развіццю выбарчай сістэмы. "Скрываць нам няма чаго. Людзі галасуюць з адкрытай душой, і няхай гэта бачаць усе", - дадаў ён.-0-

БЕЛТА