23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 20.00 завяршылася галасаванне на выбарчых участках на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Усе 6 тыс. 344 выбарчых участкаў Беларусі зачыніліся, участковыя камісіі прыступілі да падліку галасоў. Выбары адбыліся ва ўсіх 110 акругах. У Беларусі дзейнічае мажарытарная выбарчая сістэма, і каб выбары былі прызнаны адбыўшыміся ў першым туры, на ўчасткі павінны былі прыйсці больш за 50% грамадзян, унесеных у спісы выбаршчыкаў. Паводле даных на 18.00 яўка выбаршчыкаў склала 65,9%. Усяго ў спісы выбаршчыкаў былі ўключаны 7 млн. 78 тыс. 809 чалавек. Пераможцам у першым туры будзе лічыцца той кандыдат у дэпутаты, які набярэ больш за палову галасоў выбаршчыкаў свайго акругі. У ніжнюю палату беларускага парламента абіраецца 110 дэпутатаў. На месца ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання прэтэндуюць 293 кандыдаты.-0-

БЕЛТА