Сёння ў зале пасяджэнняў райвыканкама прайшоў Пленум Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Удзел у мерапрыемстве прынялі не толькі прадстаўнікі прафсаюзнага руху Лепельшчыны, але таксама і кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч і Таццяна Дзіканава, прафсаюзны лідар аграрыяў вобласці.

На парадку дня сёння былі разгледжаны 7 пытанняў. Галоўнымі ж з іх сталі пытанні аб разглядзе заявы Сяргея Марціновіча, старшыні раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза АПК, аб вызваленні ад займанай пасады, а таксама аб абранні новага старшыні.

Як адзначыў Юрый Мілы, прафсаюзны лідар раёна, Сяргей Марціновіч выказаў жаданне пакінуць сваю пасаду ў сувязі з сыходам на заслужаны адпачынак. 

Галоўным прэтэндэнтам на вызваленую пасаду стала Наталля Мончык. Для жыхароў раёна імя дзяўчыны не сакрэт — да нядаўняга часу Наталля Эрыкасаўна займала пасаду першага намесніка старшыні Лепельскага райвыканкама. Удзельнікі пленума падтрымалі кандыдатуру і прагаласавалі станоўча. 

-- Самае галоўнае ў прафсаюзнай рабоце — гэта людзі. І тут не бывае вялікіх ці малых працоўных дасягненняў. Толькі з'яднанасць і наша салідарнасць, накіраваныя на добрыя справы, дапамогуць вырашыць любыя пытанні, годна адказваць на любыя выклікі сучаснасці. 

Дзякуй за аказаны давер. Са свайго боку абяцаю заўсёды стаяць на абароне правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, шанаваць і паважаць прафсаюзныя традыцыі, мацаваць прафсаюзную еднасць і салідарнасць, працаваць на карысць роднай Беларусі, -- запэўніла Наталля Эрыкасаўна.

-- У першую чаргу, я хачу шчыра падзякаваць за шматгадовую працу папярэдняга старшыні Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргея Марціновіча. Сяргей Арсеньевіч прысвяціў працы ў прафсаюзным руху не адзін дзясятак гадоў і зарэкамендаваў сябе як добрасумленны, пісьменны, адказны спецыяліст.