Для камфорту экзамeнуемых, а таксама выключэння канфліктных і спрэчных сітуацый, прадугледжана вядзенне не толькі відэа-, але і аўдыёзапісу здачы кваліфікацыйных экзаменаў.



Асоба, якая здала тэарэтычны экзамен, дапускаецца да здачы практычнага экзамену, не ўлічваючы тэрмін даўнасці здачы тэорыі. А пры прызначэнні практычнага экзамену, не ўлічваецца колькасць папярэдніх спроб і перыяд часу. Наступны экзамен прызначаецца не раней, чым праз 10 дзён з дня, наступнага за днём апошняга экзамену.

Нагадаем, што практычны экзамен на навучальным аўтамабілі прымаецца ў два этапы: першы этап – на аўтадроме (закрытай пляцоўцы) і другі – на маршруце ва ўмовах рэальнага дарожнага руху. Здача ўсіх этапаў практычнага экзамену магчыма толькі ў адным МРЭА ДАІ.

Скарэкціраваны некаторыя ўмовы для здачы практычнага экзамену.
На першым этапе, пасля выканання элемента (заезд заднім ходам у бокс або дыяганальная паркоўка) экзамeнуемы абавязаны вярнуцца на зыходную пазіцыю. Сярод пунктаў, калі элемент не засчитывается, з'явіліся яшчэ два:
- пачатак руху без разблакіроўкі стаяначнай тармазной сістэмы;
- не прышпілены рамень бяспекі.

Да выпадкаў, калі практычны экзамен на другім этапе лічыцца не здадзеным дадаліся пункты:
- пры дапушчэнні дзвюх і больш прыпынкаў рухавіка;
- у выпадку невыканання заданняў экзамeнатара.

Вынікі здачы тэарэтычнага і этапаў практычнага экзамену будуць уносіцца экзамeнатарам у аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі.

Жадаем усім паспяховай здачы экзаменаў.