Як вядома, з 28 студзеня 2020 года ўступілі ў сілу змяненні ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь.
Як вядома, з 28 студзеня 2020 года
уступілі ў сілу змяненні ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь. Карэктоўцы
падвергнуты 200 артыкулаў, яшчэ каля 40 артыкулаў дапоўнілі Працоўны кодэкс упершыню.
Варта адзначыць, што кодэкс змяняўся ў планавым парадку. Пры яго распрацоўцы
ўлічваліся звароты грамадзян і арганізацый. Над кодэксам працавала вялікая
працоўная група, якая складалася з прадстаўнікоў дзяржорганаў, суда і прафсаюзаў.
Спецыялісты на месцах азнаёміліся з дакументам, падрабязна вывучылі яго. Але ж
у працэсе працы ўзнікаюць пытанні, на якія могуць адказаць толькі
кампетэнтныя спецыялісты. Каб арыентавацца ў абноўленым кодэксе,
Лепельскім раённым камітэтам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу
быў праведзены семінар-вучэнне для работнікаў кадравых і юрыдычных службаў
прадпрыемстваў, а таксама старшынь прафсаюзных камітэтаў і іншых
зацікаўленых асоб. На семінар былі запрошаны спецыялісты Віцебскай
абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза
работнікаў аграпрамысловага комплексу. Адразу хочацца адзначыць, што тэмы,
якія былі разгледжаны, актуальныя не толькі для аграпрамысловага комплексу,
але і для ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў.
Першым выступіў Міхаіл Лобка, галоўны тэхнічны інспектар працы. Міхаіл
Сяргеевіч пазнаёміў прысутных з асноўнымі аспектамі аховы працы, на
якія варта звярнуць асаблівую ўвагу, а таксама расказаў пра грамадскі
кантроль прафсаюза.
Спецыяліст адзначыў, што ахове працы і тэхніцы бяспекі неабходна надаваць
належную ўвагу, асабліва гэта тычыцца аб'ектаў вытворчай і сацыяльнай
сфер. На кожным прадпрыемстве і ў арганізацыі павінны быць прыняты ўсе
неабходныя меры, каб нішто не пагражала жыццю і здароўю работнікаў.
Вельмі важна не забываць пра людзей. Усе работнікі павінны быць забяспечаны
спецадзеннем. Правы кожнага павінны быць абаронены. Нельга грэбаваць
інструктажамі, праверкай стану персаналу. Часам здараецца, што пра
ахову працы ўспамінаюць толькі пасля надзвычайнага здарэння, якога можна
было б пазбегнуць.
Так, напрыклад, адно са новаўвядзенняў у Працоўным кодэксе — папярэдні
медагляд, які пры прыёме на працу абавязаны аплачваць наймальнік. Усім
зразумела, што медагляд — частка мерапрыемстваў па ахове працы. Любы наймальнік зацікаўлены
у мінімізацыі страхавых рызык прадпрыемства.
Таксама работнікам не давядзецца плаціць штрафы за прадпрыемства. Калі раней
санкцыі, якімі абкладалі кантралюючыя органы юрыдычныя асобы, маглі
уда́рыць па кашальку шараговых супрацоўнікаў, то ў новай рэдакцыі кодэкса прапісана,
што менавіта лічыцца рэальным уронкам, калі і каму яго трэба ўжо адшкодаваць.
Абноўлены Працоўны кодэкс таксама ўраўноўвае работнікаў, уладкаваных па
кантракце і бестэрміновым працоўным дагаворы, па частцы матэрыяльнай
адказнасці. Дагэтуль да поўнага адшкодавання ўронку прыцягваліся толькі
працуючыя па кантракце, незалежна ад таго, выпадкова ці са злога намеру ён
прычынены. Цяпер абмежаваная матэрыяльная адказнасць распаўсюджваецца на
усіх, а адшкодоўваць страты давядзецца толькі ў выпадку іх наўмыснага нанясення.
Велізарную ўвагу Міхаіл Сяргеевіч удзяліў тэме папярэджання і звядзення колькасці
траўматызму да нуля, што магчыма толькі пры выкананні ўсіх правіл аховы працы
і патрабаванняў па бяспечнай вытворчасці работ. Спецыяліст таксама прывёў прыклады
няшчасных выпадкаў, гібелі на вытворчасці.
Былі закрануты таксама тэма атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы і многія
іншыя важныя пытанні.Таццяна Разаўцова, галоўны прававы інспектар працы, расказала аб зменах у
Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь. Так, Таццяна Анатолеўна звярнула
ўвагу на адну з інавацый — прадастаўленне бацькам адпачынку ў сувязі з
нараджэннем дзіцяці: на працягу шасці месяцаў пасля нараджэння малога мужчыне могуць
быць прадастаўлены 14 каляндарных дзён без захавання заробку. Гэта дае
магчымасць бацьку дапамагчы ў самы складаны, але шчаслівы перыяд сваёй жонцы ў
доглядзе за дзіцем.
Яшчэ адным важным пунктам у новай рэдакцыі Працоўнага кодэкса з'яўляецца
дыстанцыйная праца. Такая форма працоўнай дзейнасці мяркуе аддаленую
працу з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт. Адным з станоўчых момантаў тут
з'яўляецца тое, што супрацоўніку не трэба прадастаўляць працоўнае месца. Трэба
адзначыць, што ў сучасным свеце тэхналогій гэта вельмі зручна. Наймальнікі
прапануюць «дыстанцыйшчыкам» кантракт або дагавор, як і офісным супрацоўнікам.
Нормы працягласці працоўнага часу і адпачынку ў тых і іншых спецыялістаў
аднакавыя.
Хочацца адзначыць, што ў Беларусі ўпершыню прафсаюзы ўдзельнічалі ў распрацоўцы
Працоўнага кодэкса. І гэта правільна, бо яны абараняюць працоўныя правы грамадзян.
Так, напрыклад, для работнікаў, з якімі заключаны кароткатэрміновыя кантракты,
з'явіліся дадатковыя гарантыі, асабліва для тых, хто не парушае
дысцыпліну. У новай рэдакцыі Працоўнага кодэкса ўказана, што пры заканчэнні тэрміну
дзеяння кантракту, калі работнік добрасумленны і абодва бакі працоўных
адносін вырашылі іх захаваць, наймальнік абавязаны працягнуць такія адносіны на
магчымы максімальны тэрмін або заключыць новы кантракт на тэрмін не менш за тры гады.
Таксама цяпер наймальнік мае права пры прыёме грамадзяніна на працу запытваць
характарыстыку з папярэдніх месцаў яго працы, якая выдаецца на працягу пяці
каляндарных дзён з дня атрымання адпаведнага запыту.
Уведзена новая норма, якая тычыцца скасавання тэрміновай працоўнай дамовы па
патрабаванні работніка ў сувязі з парушэннем наймальнікам заканадаўства аб працы.
У тым выпадку, калі наймальнік самастойна прызнае і ўсталюе факт
парушэння ім заканадаўства аб працы, не патрабуецца ўстанаўленне дадзенага факту
нагляднымі органамі, прафсаюзам або судом.
Яшчэ адна новацыя звязана з магчымасцю часовага пераводу на іншую працу на
тэрмін да паўгода.
Па правілах, якія дзейнічаюць зараз, работніка маглі перавесці на
новае месца максімум на месяц і без паведамлення. Цяпер жа, пры неабходнасці,
адправіць супрацоўніка ў іншую кампанію можна на перыяд да шасці месяцаў
(часовы перавод магчымы ў выпадку прастою або вытворчай неабходнасці),
але ў яго абавязкова будуць пытацца згоду. Пры гэтым зарплата і ўмовы
працы не павінны пагаршацца.
З асноўнымі пытаннямі калектыўна-дагаворных адносін, а таксама аплаты працы
пазнаёміла прысутных Тамара Чумакова, загадчык аддзела
сацыяльна-эканамічнай работы абласнога камітэта прафсаюза.
Таццяна Вырвіч, загадчык аддзела арганізацыйнай работы, выступіла з дакладам
«Дзелаводства ў прафкамах».
Многія прысутныя скарысталіся магчымасцю задаць кампетэнтным спецыялістам
пытанні, на якія атрымалі падрабязныя тлумачэнні.
Наталля Храпавіцкая