У зале райвыканкама для службовых асоб, наймальнікаў усіх відаў уласнасці Лепеля і раёна адбыўся семінар па тэме "Змены ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь".
У зале райвыканкама для службовых асоб, наймальнікаў усіх відаў уласнасці Лепеля і раёна адбыўся семінар па тэме "Змены ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь".
Правялі навучанне начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Якаў Жулеў і намеснік начальніка Венэта Сініцкая.
У ходзе мерапрыемства былі асветлены вельмі важныя тэмы, якія тычыліся выканання нормаў і законаў працоўнага заканадаўства.
Былі разгледжаны наступныя пытанні:
прадастаўленне дадатковых сацыяльна-працоўных гарантый;
выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у сферы працоўных адносін;
удасканаленне парадку і ўмоў прадастаўлення адпачынкаў;
сумяшчэнне працы з атрыманнем адукацыі;
карэкціроўка нормаў па пытаннях працоўнага часу;
кантрактная форма найму;
афармленне дубліката працоўнай кніжкі.
У першым блоку ўвага прысутных была акцэнтавана на тым, што дыспансерызацыя не з'яўляецца медаглядам!
Праходжанне работнікамі дыспансерызацыі згодна з артыкулам 107 ПК ажыццяўляецца наступным чынам: дасягнуўшыя ўзросту 40 гадоў - 1 працоўны дзень 1 раз у год. Работнікі, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, а таксама работнікі на працягу 5 гадоў да дасягнення такога ўзросту - 2 працоўныя дні 1 раз у год, іншыя работнікі - 1 працоўны дзень 1 раз у 3 гады.
Закранулі і перыядычнасць выплаты заработнай платы згодна з артыкулам 73 ПК. Але па новых нормах - не радзей за 2 разы на месяц незалежна ад віду заключанай працоўнай дамовы.
Зацікавіла кіраўнікоў Лепельшчыны новая норма аднаразовай выплаты на аздараўленне.
У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, калектыўным дагаворам, іншымі лакальнымі прававымі актамі, працоўным дагаворам, як правіла, пры прадастаўленні працоўнага адпачынку (пры падзеле яго на часткі - пры прадастаўленні адной з частак) наймальнік абавязаны адзін раз у каляндарны год праводзіць аднаразовую выплату на аздараўленне ў парадку і памеры, якія вызначаюцца заканадаўствам, калектыўным дагаворам, іншымі лакальнымі прававымі актамі, працоўным дагаворам.