Камісія па абследаванні стану жылых дамоў, у межах рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №116 ад 24 сакавіка 2021 года №116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі» ставіць у вядомасць аб наяўнасці падстаў для прызнання жылых дамоў, размешчаных па адрасах указаных у дадатку, пустуючымі.

У выпадку намеру выкарыстоўваць жылы дом для пражывання праваўладальнікам неабходна на працягу 1 месяца з дня апублікавання дадзенага паведамлення паведаміць аб гэтым Лепельскі раённы выканаўчы камітэт, праз электронную пошту (ot.lepel2016@yandex.ru), тэлефон (8-02132-6-70-05), пошту (Віцебская вобласць, горад Лепель, вуліца Ленінская,6).

У выпадку непрадстаўлення паведамлення ў тэрмін, і ў далейшым непрыняцця на працягу аднаго года мер па прывядзенні жылога дома і зямельнага ўчастка, на якім ён размешчаны ў стан, прыдатны для выкарыстання іх па прызначэнні, рашэннем Лепельскага раённага выканаўчага камітэта дом будзе ўключаны ў рэестр пустуючых дамоў, з наступным выманым па рашэнні суда.