Лепельскі раённы выканаўчы камітэт у адпаведнасці з патрабаваннем Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2011 г. № 687, інфармуе аб правядзенні грамадскага абмеркавання
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт у адпаведнасці з патрабаваннем Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2011 г. № 687, інфармуе аб правядзенні грамадскага абмеркавання ў форме інфармавання і аналізу грамадскай думкі горадабудаўнічага праекта дэталёвага планавання «Дэтальны план раёна шматкватэрнай жылой забудовы мікрараёна «Паўночна-Усходні» (далей – горадабудаўнічы праект), распрацаванага УП «Мінскграда».
Рэалізацыя горадабудаўнічага праекта плануецца ў межах горада Лепель на зямельным участку плошчай 24 га.
Тэрыторыя, якая разглядаецца, абмежавана:
з поўначы – і паўночна-захаду – вул. Віцебская;
з усходу – мяжа санітарна-ахоўнай зоны вытворчага ўчастка па перапрацоўцы алеістых культур, мяжа вытворчага ўчастка па перапрацоўцы алеістых культур, мяжа зямельнага ўчастка электрападстанцыі РУП «Віцебскэнерга»;
з поўдня – вул. Шпітальная;
з паўднёвага захаду – мяжа зямельнага ўчастка Заазёрскага лясніцтва.
Мэта праекта –
– рэалізацыя праграмы жыллёвай палітыкі;
– комплекснае развіццё дадзенай тэрыторыі ва ўвязцы з планавальнай і функцыянальнай арганізацыяй горада;
– стварэнне для цяперашняга і будучага пакаленняў бяспечнага, безбар'ернага, спрыяльнага і разнастайнага асяроддзя жыццядзейнасці.
Арганізатар правядзення грамадскага абмеркавання – Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам). Адрас: 211174, горад Лепель, вул. Ленінская, 6, тэлефон/факс (8 02132) 3 49 97, е-mail: - lepel.vitebsk-region.gov.by.
Пачатак правядзення грамадскага абмеркавання – 23 лістапада 2020 года, заканчэнне грамадскага абмеркавання – 17 снежня 2020 года (уключна).
Азнаёміцца з экспазіцыяй і іншымі матэрыяламі горадабудаўнічага праекта можна ў перыяд з 23 лістапада 2020 года па 7 снежня 2020 года (уключна) штодня,
акрамя суботы і нядзелі – з 800 да 1700 у кабінеце № 107 на 1-м паверсе будынка райвыканкама па адрасе: г. Лепель, вуліца Ленінская, д.6.Прэзентацыя праекта адбудзецца 26 лістапада 2020 года а 1400у вялікай зале райвыканкама па адрасе: горад Лепель, вуліца Ленінская, д.6.
Заўвагі і (або) прапановы па грамадскім абмеркаванні будуць прымацца ў перыяд правядзення грамадскага абмеркавання з 23 лістапада 2020 года па 17 снежня 2020 года (уключна). У пісьмовай форме заўвагі і (або) прапановы з 800 да 1700 можна пакінуць у часопісе па правядзенні грамадскіх абмеркаванняў, які знаходзіцца ў кабінеце № 107 райвыканкама; поштай: па адрасе: 211174 г. Лепель, вуліца Ленінская, д.6, аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама; з дапамогай выкарыстання інтэрнэт-сайта: lepel.vitebsk-region.gov.by.
Паступіўшыя заўвагі і (або) прапановы па грамадскім абмеркаванні праекта будуць накіраваны для разгляду ў архітэктурна-горадабудаўнічы савет Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, прадстаўніком якога з'яўляецца галоўны архітэктар Віцебскай вобласці, намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама Выжыкоўскі Ю.Ч.
Паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання праекта з графічнай часткай размешчана на інфармацыйным стэндзе райвыканкама і у нумары раённай газеты «Лепельскі край» у нумары ад 10 лістапада 2020 года.