Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Лепельскі райвыканкам) у адпаведнасці з патрабаваннем Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2011 г. № 687, інфармуе аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў.

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Лепельскі райвыканкам) у адпаведнасці з патрабаваннем Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2011 г. № 687, інфармуе аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў у форме інфармавання і аналізу грамадскай думкі горадабудаўнічага праекта «Генеральны план з планам дэталёвай планіроўкі паўднёва-усходняй часткі н.п. Бароўка Лепельскага раёна», распрацаванага УП «Інстытут Віцебскграмадзянпраект».

Генеральны план распрацоўваецца на ўсю тэрыторыю н.п. Бароўка, на зямельным участку плошчай 149,13 га.

Тэрыторыя дэталёвага плана размешчана ў паўднёва-усходняй частцы н.п. Бароўка ў межах:

з поўначы – аўтамагістраль рэспубліканскага значэння Мінск-Віцебск, тэрыторыя КУП ДРАЦ «Жамчужына» і тэрыторыя прамзоны н.п. Бароўка»;

з поўдня – берагавая лінія возера Шчыбот;

з паўднёвага захаду – жылая забудова н.п. Бароўка з аб’ектамі грамадскага прызначэння;

з паўднёвага ўсходу – тэрыторыя ДЛГАУ «Крупскі ваенны лясгас»

Мэта праекта:

рэалізацыя праграмы жыллёвай палітыкі;

комплекснае развіццё дадзенай тэрыторыі ва ўвязцы з планавальнай і функцыянальнай арганізацыяй н.п. Бароўка;

стварэнне для цяперашняга і будучых пакаленняў бяспечнага, безбар'ернага, спрыяльнага і разнастайнага асяроддзя жыццядзейнасці.

Арганізатар правядзення грамадскіх абмеркаванняў – Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам). Адрас: 211174, г. Лепель, вул. Ленінская, 6, тэл./факс (8 02132) 3 49 97, Е-mail - lepel.vitebsk-region.gov.by

Пачатак правядзення грамадскіх абмеркаванняў – 12 ліпеня 2021 года, заканчэнне грамадскіх абмеркаванняў – 5 жніўня 2021 года ўключна.

Азнаёміцца з экспазіцыяй і іншымі матэрыяламі горадабудаўнічага