Лепельскі раённы выканаўчы камітэт у адпаведнасці з патрабаваннем Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2011 г. № 687, інфармуе аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў у форме інфармавання і аналізу грамадскага меркавання горадабудаўнічага праекта дэталёвага планавання «Дэтальны план цэнтральнай часткі г. Лепеля» (далей – горадабудаўнічы праект), распрацаванага УП «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА»
Плошча тэрыторыі, у межах якой плануецца рэалізацыя горадабудаўнічага праекта, складае 360,0 га.
Тэрыторыя, якая разглядаецца, абмежавана:
з поўначы – возера Лепельскае і рэчышчы рэк Ула і Эса;
з усходу – вуліца Ульянка, Савецкая, калідор ЛЭП;
з паўднёвага ўсходу – аўтадарога М3 Мінск-Віцебск;
з поўдня – вуліца Партызанская і Чуйкова;
з захаду – вуліца Лабанка, Войкава, Барысаўскі тракт да рэчышча ракі Эса.
Асноўнымі мэтамі горадабудаўнічага развіцця тэрыторыі цэнтральнай часткі горада Лепеля з'яўляюцца:
павышэнне горадабудаўнічай каштоўнасці тэрыторыі цэнтра горада;
захаванне і развіццё яго гісторыка-культурнага патэнцыялу;
рэалізацыя праграмы жыллёвай палітыкі;
комплекснае развіццё дадзенай тэрыторыі ва ўвязцы з планавальнай і функцыянальнай арганізацыяй горада;
стварэнне для цяперашняга і будучага пакаленняў бяспечнага, безбар'ернага, спрыяльнага і разнастайнага асяроддзя жыццядзейнасці.
Арганізатар правядзення грамадскіх абмеркаванняў – Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам). Адрас: 211174, горад Лепель, вул. Ленінская, 6, тэлефон/факс (8 02132) 3 49 97, е-mail: - lepel.vitebsk-region.gov.by.
Пачатак правядзення грамадскіх абмеркаванняў – 2 жніўня 2021 года, заканчэнне грамадскіх абмеркаванняў – 26 жніўня 2021 года (уключна).
Азнаёміцца з экспазіцыяй і іншымі матэрыяламі горадабудаўнічага праекта можна ў перыяд з 2 жніўня 2021 года па 16 жніўня 2021 года (уключна) штодня, акрамя суботы і нядзелі – з 8:00 да 17:00 у кабінеце № 107 на 1-м паверсе будынка райвыканкама па адрасе: горад Лепель, вуліца Ленінская, д. 6.
Прэзентацыя праекта адбудзецца 5 жніўня 2021 года ў 14:00 у вялікай зале райвыканкама па адрасе: горад Лепель, вуліца Ленінская, д. 6.
Заўвагі і (або) прапановы па грамадскім абмеркаванні будуць прымацца ў перыяд правядзення грамадскага абмеркавання з 2 жніўня 2021 года па 26 жніўня 2021 года (уключна). У пісьмовай форме заўвагі і (або) прапановы з 800 да 1700 можна пакінуць у журнале па правядзенні грамадскіх абмеркаванняў, які знаходзіцца ў кабінеце № 107 райвыканкама; пры дапамозе паштовай сувязі: па адрасе: 211174 горад Лепель, вуліца Ленінская, д.6, аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама; пры дапамозе выкарыстання інтэрнэт-сайта: lepel.vitebsk-region.gov.by.
Паступіўшыя заўвагі і (або) прапановы па грамадскім абмеркаванні праекта будуць накіраваны для разгляду ў архітэктурна-горадабудаўнічы савет Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, прадстаўніком якога з'яўляецца галоўны архітэктар Віцебскай вобласці, намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама Выжыкоўскі Ю.Ч.
Паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання праекта з графічнай часткай размешчана на інфармацыйным стэндзе райвыканкама і ў нумары раённай газеты «Лепельскі край» у нумары ад 23 ліпеня 2021 года.
Інфармацыя аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання будзе даступная на афіцыйным сайце Лепельскага райвыканкама lepel.vitebsk-region.gov.by у раздзеле «Грамадскія абмеркаванні», на інфармацыйных стэндах Лепельскага райвыканкама і ў сродках масавай інфармацыі.