Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Лепельскі райвыканкам) у адпаведнасці з патрабаваннем Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь...
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Лепельскі райвыканкам) у адпаведнасці з патрабаваннем Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2011 г. № 687, інфармуе аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў у форме інфармавання і аналізу грамадскай думкі горадабудаўнічага праекта «Генеральны план з планам дэтальнай планіроўкі паўднёва-усходняй часткі н.п.Бароўка Лепельскага раёна», распрацаванага УП «Інстытут Віцебскграмадзянпраект».
Генеральны план распрацоўваецца на ўсю тэрыторыю н.п. Бароўка, на зямельным участку плошчай 149,13 га.
Тэрыторыя дэтальнага плана размешчана ў паўднёва-усходняй частцы н.п. Бароўка ў межах:
з поўначы – аўтамагістраль рэспубліканскага прызначэння Мінск-Віцебск, тэрыторыя КУП ДРАЦ «Жамчужына» і тэрыторыя прамзоны н.п.Бароўка»;
з поўдня – берагавая лінія возера Шчыбот;
з паўднёвага захаду – жылая забудова н.п.Бароўка з аб’ектамі грамадскага прызначэння;
з паўднёвага ўсходу – тэрыторыя ДЛГУ «Крупскі ваенны лясгас»
Мэта праекта
рэалізацыя праграмы жыллёвай палітыкі;
комплекснае развіццё дадзенай тэрыторыі ва ўвязцы з планавальнай і функцыянальнай арганізацыяй н.п.Бароўка;
стварэнне для цяперашняга і будучых пакаленняў бяспечнага, безбар'ернага, спрыяльнага і разнастайнага асяроддзя жыццядзейнасці.
Арганізатар правядзення грамадскіх абмеркаванняў – Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам). Адрас: 211174, г.Лепель, вул.Ленінская, 6, тэл./факс (8 02132) 3 49 97, Е-mail - lepel.vitebsk-region.gov.by
Пачатак правядзення грамадскіх абмеркаванняў – 12 ліпеня 2021 года, заканчэнне грамадскіх абмеркаванняў – 5 жніўня 2021 года ўключна.
Азнаёміцца з экспазіцыяй і іншымі матэрыяламі горадабудаўнічага праекта можна ў перыяд з 12 ліпеня 2021 года па 26 ліпеня 2021 года ўключна штодзённа, акрамя суботы і нядзелі, з 8.00 да 17.00 у будынку Бараўскога сельскага