Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Лепельскі райвыканкам) у адпаведнасці з патрабаваннем Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2011 г. № 687, апавяшчае аб правядзенні грамадскага абмеркавання

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Лепельскі райвыканкам) у адпаведнасці з патрабаваннем Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2011 г. № 687, апавяшчае аб правядзенні грамадскага абмеркавання ў форме інфармавання юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і аналізу грамадскай думкі (далей – інфармаванне і аналіз грамадскай думкі) горадабудаўнічага праекта «Генеральны план з планам дэталёвай планіроўкі паўночна-усходняй часткі н.п. Домжарыцы Лепельскага раёна», распрацаванага УП «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА» (далей – Праект).

Генеральны план распрацоўваецца на ўсю тэрыторыю н.п. Домжарыцы, на зямельным участку плошчай 77,7 га. У складзе Праекта распрацаваны план дэталёвай планіроўкі паўночна-усходняй часткі н.п. Домжарыцы з аб’ектамі грамадскага прызначэння:

з поўначы – тэрыторыя ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік»;

з поўдня – жылая забудова н.п. Домжарыцы з аб’ектамі грамадскага прызначэння;

з паўднёвага захаду – жылая забудова н.п. Домжарыцы;

з паўднёва-усходу - тэрыторыя ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік».

Мэта праекта

рэалізацыя праграмы жыллёвай палітыкі;

комплекснае развіццё дадзенай тэрыторыі ва ўвязцы з планіровачнай і функцыянальнай арганізацыяй н.п.Домжарыцы;

стварэнне для цяперашняга і будучага пакаленняў бяспечнага, безбар'ернага, спрыяльнага і разнастайнага асяроддзя жыццядзейнасці.

Арганізатар правядзення грамадскага абмеркавання - Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей - райвыканкам). Адрас: 211174, г.Лепель, вул.Ленінская, 6, тэл/факс (8 02132) 3 49 97, Е-mail - lepel.vitebsk-region.gov.by

Пачатак правядзення грамадскага абмеркавання – 17 студзеня 2022 года канец грамадскага абмеркавання – 10 лютага 2022 года ўключна.

Азнаёміцца з экспазіцыяй і іншымі матэрыяламі горадабудаўнічага

праекта можна ў перыяд са 17 студзеня 2022 года па 31 студзеня 2022 года ўключна штодзённа, акрамя суботы і нядзелі, з 8.00 да 17.00 у будынку Домжарыцкага сельскага выканаўчага камітэта па адрасе: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Домжарыцкі с/с, вёска Домжарыцы, вуліца Цэнтральная, д. 8.

Прэзентацыя праекта адбудзецца 20 студзеня 2022 года ў 1400 у будынку Домжарыцкага сельскага выканаўчага камітэта па адрасе: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Домжарыцкі с/с, вёска Домжарыцы, вуліца Цэнтральная, д. 8.

Заўвагі і (або) прапановы па грамадскім абмеркаванні будуць прымацца ў перыяд правядзення грамадскага абмеркавання з 17 студзеня 2022 года па 10 лютага 2022 года ўключна. У пісьмовай форме заўвагі і (або) прапановы з 8.00 да 17.00 можна пакінуць у часопісе па правядзенні грамадскіх абмеркаванняў, які знаходзіцца ў старшыні Домжарыцкага сельскага выканаўчага камітэта; пры дапамозе паштовай сувязі па адрасе: 211188, в. Домжарыцы, вуліца Цэнтральная, дом 8, Домжарыцкі сельскі выканаўчы камітэт; 211174, г. Лепель, вуліца Ленінская, 6, Лепельскі райвыканкам; пры дапамозе выкарыстання інтэрнэт-сайта: lepel.vitebsk-region.gov.by.

Атрыманыя заўвагі і (або) прапановы па грамадскім абмеркаванні аб'екта будуць накіраваны для разгляду ў архітэктурна-будаўнічы савет Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, прадстаўніком якога з'яўляецца галоўны архітэктар Віцебскай вобласці, намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама Выжыкоўскі Ю.Ч.

Інфармацыя аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання будзе даступна на афіцыйным сайце Лепельскага райвыканкама lepel.vitebsk-region.gov.by у раздзеле «Грамадскія абмеркаванні», інфармацыйных стэндах Лепельскага райвыканкама і Домжарыцкага сельскага выканаўчага камітэта, сродках масавай інфармацыі.

Паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання Праекта з графічнай часткай размешчана на афіцыйным сайце Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, а таксама на інфармацыйным стэндзе райвыканкама, Домжарыцкага сельскага выканаўчага камітэта і ў нумары раённай газеты «Лепельскі край» у нумары ад 4 студзеня 2022 года.

14.21 АП.ГР-1_ГП

14.21 АП.ГР-2_ДП

Схема генеральнага плана

Схема дэталёвага плана