Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам) даводзіць да ведама ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання, што грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта агульнага планавання «Генеральны план з планам дэталёвай планіроўкі ўсходняй часткі аг. Стаі Лепельскага раёна» (далей - горадабудаўнічы праект) праводзілася з 17.05.2023 па 31.05.2023 (уключна).

Інфармацыя аб правядзенні грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта публікавалася:

у раённай газеце «Лепельскі край» №38 (12115) ад 12 мая 2023 года;

на афіцыйным сайце райвыканкама lepel.vitebsk-region.gov.by у раздзеле «Грамадскія абмеркаванні» (10.05.2023).

Акрамя таго, паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання было размешчана на інфармацыйным стэндзе райвыканкама і Стайскага сельскага выканаўчага камітэта.

Экспазіцыя (выстава) па аб'екце грамадскага абмеркавання праводзілася ў перыяд з 17.05.2023 па 31.05.2023 (уключна) штодня, акрамя суботы і нядзелі з 800 да 1700 шляхам размяшчэння матэрыялаў у будынку Стайскага сельскага выканаўчага камітэта па адрасе: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Стайскі с/с, аграгарадок Стаі, вуліца Лепельская, д. 12.

Экспазіцыйныя матэрыялы ўключалі: графічную частку (схема генеральнага плана н.п. Стаі і план дэталёвай планіроўкі ўсходняй часткі н.п. Стаі) і тэкставыя матэрыялы (паясняльная запіска да горадабудаўнічага праекта).

Прэзентацыя аб'екта грамадскага абмеркавання адбылася 22.05.2023 у 1000 у будынку Стайскага сельскага выканаўчага камітэта па адрасе: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Стайскі с/с, аграгарадок Стаі, вуліца Лепельская, д. 12.

У ходзе правядзення грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта заўвагі і (або) прапановы па горадабудаўнічым праекце не паступілі.

Пратакол архсавета