Лепельскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта «Генеральны план з планам дэталёвай планіроўкі паўночна-усходняй часткі н.п. Домжарыцы Лепельскага раёна»

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта «Генеральны план з планам дэталёвай планіроўкі паўночна-усходняй часткі н.п. Домжарыцы Лепельскага раёна» 

Грамадскае абмеркаванне праводзілася ў адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2016 №687 у форме інфармавання фізічных і юрыдычных асоб і аналізу грамадскай думкі. 

Грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта «Генеральны план з планам дэталёвай планіроўкі паўночна-усходняй часткі н.п. Домжарыцы Лепельскага раёна» праводзілася ў перыяд з 17 студзеня 2022 года па 10 лютага 2022 года ўключна.

Інфармацыя аб правядзенні грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта публікавалася:

у раённай газеце «Лепельскі край» №1 (11974) ад 4 студзеня 2022 года;

на афіцыйным сайце Лепельскага раённага выканаўчага камітэта lepel.vitebsk-region.gov.by у раздзеле «Грамадскія абмеркаванні» (03.01.2022).

Акрамя таго, паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання было размешчана на інфармацыйным стэндзе Лепельскага раённага выканаўчага камітэта і Домжарыцкага сельскага выканаўчага камітэта.

Экспазіцыя горадабудаўнічага праекта праводзілася з 17 студзеня 2022 года па 31 студзеня 2022 года ўключна штодня (акрамя суботы і нядзелі з 800 да 1700 у будынку Домжарыцкага сельскага выканаўчага камітэта па адрасе: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Домжарыцкі с/с, вёска Домжарыцы, вуліца Цэнтральная, д. 8. Экспазіцыйныя матэрыялы ўключалі: графічную частку (схема генеральнага плана н.п. Домжарыцы і план дэталёвай планіроўкі паўднёва-усходняй часткі н.п. Домжарыцы) і тэкставыя матэрыялы (паясняльная запіска да горадабудаўнічага праекта).

Прэзентацыя праекта праводзілася 20