На падставе артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154-З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным устройстве Рэспублікі Беларусь» і ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства Рэспублікі Беларусь

На падставе артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154-З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным устройстве Рэспублікі Беларусь» і ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 г. № 623 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змен і дапаўненняў у некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства Рэспублікі Беларусь», Лепельскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе і прымае меркаванні і прапановы грамадзян аб планаваным змяненні мяжы вёскі Бароўка Лепельскага раёна.

Дадатковую інфармацыю па дадзеным пытанні можна атрымаць у аддзеле землеўпарадкавання Лепельскага райвыканкама.

Меркаванні грамадзян прымаюцца на працягу аднаго месяца з даты апублікавання паведамлення: з 07.06.2024 па 08.07.2024 у пісьмовай форме па адрасе: 211174 Віцебская вобласць, г. Лепель, вул. Ленінская, 6, каб. 113, аддзел землеўпарадкавання Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, e–mail: lepelzem@lepel.vitebsk-region.gov.by (з паметкай «змяненне мяжы вёска Бароўка»)