Лепельскі раённы выканаўчы камітэт Віцебскай вобласці аб'яўляе адкрытыя таргі ў форме аўкцыёну аб прадастаўленні права на нарыхтоўку і (або) закупку даўгапалага (вузкапалага) рака (Аstacus leptodactylus) на тэрыторыі наступных водных аб'ектаў:

Найменне вадаёма

Дапушчальны аб'ём здабычы рака, кг/год

Пачатковы кошт продажу прадмета аўкцыёну, рублёў

Сума задатка, рублёў

Возера Агзіно

145

840

420

Возера Няколач

80

840

420

Возера Нягрэза

175

840

420

Возера Дзевічае

110

840

420

Возера Азярко

55

840

420

АРГАНІЗАТАР – Лепельскі раённы выканаўчы камітэт, 211174, Віцебская вобласць,
г. Лепель, вул. Ленінская, 6, кантактны тэлефон (02132) 3 49 84, інтэрнэт-сайт lepelrik@lepel.vitebsk-region.gov.by

ПРАДАВЕЦ – Лепельскі раённы выканаўчы камітэт, 211174, Віцебская вобласць,
г. Лепель, вул. Ленінская, 6, кантактны тэлефон (02132) 3 49 84.

1. Аукцыён адбудзецца 25 верасня 2025 г. у 11.00 гадзін па адрасе: 211174, Віцебская вобласць г. Лепель, вул. Ленінская, д. 6, каб. 101.

2. Да ўдзелу ў аўкцыёне запрашаюцца юрыдычныя асобы або індывідуальныя прадпрымальнікі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікам неабходна ў адрас арганізатара прадаставіць наступныя дакументы:

- заяву на ўдзел у аўкцыёне;

- копію плацежнага даручэння аб пералічэнні задатка на бягучы рахунак арганізатара аўкцыёну, засведчаную банкам;

- юрыдычным асобам – рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь – копію дакумента, які пацвярджае дзяржаўную рэгістрацыю юрыдычнай асобы;

- індывідуальным прадпрымальнікам – копію дакумента, які пацвярджае дзяржаўную рэгістрацыю індывідуальнага прадпрымальніка;

- прадстаўнікам юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў прадаставіць даверанасць (дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы службовай асобы) і дакумент, які сведчыць асобу дадзенага прадстаўніка.

3. Дакументы, неабходныя для ўдзелу ў аўкцыёне, прымаюцца арганізатарам аўкцыёну па адрасе: 211174, Віцебская вобласць, г. Лепель, вул. Ленінская, 6, кабінет 218 з 8:00 да 13:00 гадзін па працоўных днях.

4. Апошні дзень прыёму дакументаў 23 верасня 2025 года да 13:00 гадзін.

Заключная рэгістрацыя ўдзельнікаў 25 верасня 2025 года з 10:00 да 10:45.

Да ўдзелу не дапускаюцца ўдзельнікі, якія не прайшлі заключную рэгістрацыю.

5. Сума задатка пералічваецца да падачы заявы на ўдзел у аўкцыёне на разліковы рахунак:

BY68 AKBB 3604 3190 0102 5210 0000, ААТ «АСБ Беларусбанк», BIC AKBBBY2Х УНП300039625, ОКПО 040626632000 атрымальнік плацяжу – Лепельскі раённы выканаўчы камітэт. Удзельніку, які выйграў таргі, сума унесенага задатка ўлічваецца ў кошт пакрыцця затрат на арганізацыю і правядзенне таргоў, выраб дакументацыі, неабходнай для іх правядзення.

6. Арганізатар аўкцыёну пасля апублікавання паведамлення аб правядзенні аўкцыёну мае права зняць прадмет з аўкцыёну да яго правядзення, у выпадках адсутнасці ўдзельнікаў аўкцыёну альбо наяўнасці толькі аднаго ўдзельніка аўкцыёну. Пры гэтым камісія складае пратакол аб зняцці аўкцыёну прадмета аўкцыёну і прызнанні аўкцыёну несапраўдным.

7. Не дапускаецца продаж прадмета аўкцыёну па пачатковай цане.

8. Калі ні адзін з удзельнікаў аўкцыёну не жадае набыць прадмет аўкцыёну па першай названай аўкцыёністам цане, аўкцыёніст называе гэту цану тры разы і здымае дадзены прадмет аўкцыёну з аўкцыёну, аб чым камісіяй складаецца пратакол.

9. Аўкцыён праводзіцца ў адпаведнасці з Правіламі здабычы, нарыхтоўкі і (або) закупкі дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 г. № 699.