Вядома, што жыццё і здароўе чалавека з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю. Але сітуацыя з вытворчым траўматызмам не губляе сваёй актуальнасці.
Згодна з распараджэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 20 лістапада 2025 года № 266р у арганізацыях аграпрамысловага комплексу, размешчаных на тэрыторыі Лепельскага раёна, у перыяд з 24 лістапада па 14 снежня праводзіцца месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы ў перыяд зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы.
У гэты перыяд асноўная ўвага сканцэнтравана на выкананні работнікамі вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны, выкананні патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Будуць праведзены маніторынгі ўмоў працы, ажыццёўлены кантроль за арганізацыяй бяспечнай вытворчасці работ па рамонце транспартных сродкаў і іх выпускам на лінію, за бяспечным выкананнем работ з павышанай небяспекай, допускам работнікаў да выканання работ, правядзеннем інструктажоў па ахове працы, за прымяненнем работнікамі сродкаў індывідуальнай абароны, наяўнасцю спраўных інструментаў і г.д.
Выконваючы патрабаванні заканадаўства аб ахове працы, можна не толькі пазбегнуць няшчасных выпадкаў, але і зрабіць умовы працы работнікаў здаровымі і бяспечнымі.