У ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Лепеля» прайшоў конкурс-гульня «Я б у ратавальнікі пайшоў, хай мяне навучаць!», які стаў ужо традыцыйным у школе, бо праводзіцца не першы год. Яго ўдзельнікамі сталі юныя ратавальнікі 6-х класаў, якія падзяліліся на тры каманды.


Спаборніцтвы пачаліся з прывітання каманд-удзельніц, далей быў конкурс «Юны прапагандыст». Хлопцы загадзя падрыхтавалі агітацыйныя улёткі на супрацьпажарную тэматыку, прычым, паставіліся да задання вельмі сур'ёзна. У конкурсе «Агітатар» за 3 хвіліны нараджаўся невялікі аповяд з дапамогай прадметаў, знойдзеных на пажары. У конкурсе «Агонь – сябар, агонь – вораг» школьнікі адказвалі на пытанні тэсту па АБЖ, дэманстравалі веды дзеянняў пры розных надзвычайных сітуацыях. А яшчэ каманды спаборнічалі ў ўменні апранаць баявое адзенне пажарнага-ратавальніка, процівагаз, вязанні ратавальнага вузла, выкліку пажарнай службы, аказанні дапамогі і транспарціроўцы пацярпелага.
У канцы спаборніцтваў работнік МНС уручыў пераможцам граматы, пажадаў поспехаў у вучобе, усяго самага добрага ў жыцці, не забываць выконваць правілы пажарнай бяспекі і абавязкова дзяліцца сваімі ведамі са знаёмымі і блізкімі, а тым, у каго з'явілася мара стаць ратавальнікам, абавязкова яе ажыццявіць.