Ва УА "Сярэдняя школа №3 г. Лепеля" прайшоў конкурс-гульня "Я б у ратавальнікі пайшоў, хай мяне навучаць!", які стаў ужо традыцыйным у школе, бо праводзіцца не першы год. Яго ўдзельнікамі сталі юныя ратавальнікі 6-х класаў, якія падзяліліся на тры каманды. Хлопцам трэба было прадставіць сябе байцамі-ратавальнікамі і паказаць, якія мужныя і адважныя людзі гэтай прафесіі. Ацэньвалі конкурсную гульню педагог-арганізатар школы Юлія Уладзіміраўна Крукёва, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Аляксандр Міхайлавіч Садоўскі і інспектар ІНіП Міхаіл Уладзіміравіч Карпенка.
В УА "Сярэдняя школа №3 г. Лепеля" прайшоў конкурс-гульня "Я б у ратавальнікі пайшоў, хай мяне навучаць!", які стаў ужо традыцыйным у школе, бо праводзіцца не першы год. Яго ўдзельнікамі сталі юныя ратавальнікі 6-х класаў, якія падзяліліся на тры каманды. Хлопцам трэба было прадставіць сябе байцамі-ратавальнікамі і паказаць, якія мужныя і адважныя людзі гэтай прафесіі. Ацэньвалі конкурсную гульню педагог-арганізатар школы Юлія Уладзіміраўна Крукёва, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Аляксандр Міхайлавіч Садоўскі і інспектар ІНіП Міхаіл Уладзіміравіч Карпенка.Спаборніцтвы пачаліся з прывітання каманд-удзельніц, далей ішоў конкурс "Юны прапагандыст". Хлопцы загадзя падрыхтавалі агітацыйныя улёткі на супрацьпажарную тэматыку, прычым, паставіліся да задання вельмі сур'ёзна. У конкурсе "Агітатар" за 3 хвіліны нараджаўся невялікі аповяд з дапамогай прадметаў, выяўленых на пажары. У конкурсе "Агонь – сябар, агонь – вораг" школьнікі адказвалі на пытанні тэсту па АБЖ, дэманстравалі веды дзеянняў пры розных надзвычайных сітуацыях. А яшчэ каманды спаборнічалі ў ўменні апранаць баявую вопратку пажарнага-ратавальніка, процівагаз, вязанні ратавальнага вузла, выкліку пажарнай службы, аказанні дапамогі і транспарціроўцы пацярпелага.
У канцы спаборніцтваў Аляксандр Садоўскі ўручыў пераможцам граматы, пазнавальныя буклеты "Геаметрыя бяспекі", пажадаў поспехаў у вучобе, усяго самага добрага ў жыцці, не забываць выконваць правілы пажарнай бяспекі і абавязкова дзяліцца сваімі ведамі са знаёмымі і блізкімі, а тым, у каго з'явілася мара стаць ратавальнікам, абавязкова яе ажыццявіць.