З мэтай папулярызацыі руху юных ратавальнікаў пажарных 19 красавіка на базе Лепельскага раённага аддзела па НС прайшоў чарговы раённы злёт клубаў юных ратавальнікаў пажарных.

У спаборніцтвах удзельнічала чатыры каманды: ДУА «Гімназія імя І.М.Ерашова», ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Лепеля, ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Лепеля» і ДУА «Бароўская сярэдняя школа». З прывітальным словам да ўдзельнікаў раённага злёту звярнуўся намеснік начальніка аддзела Глінскі Генадзь Эдуардавіч, пажадаўшы юным ратавальнікам поспехаў і сумленнай барацьбы.

Пасля жараб'ёўкі, каманды прыступілі да спаборніцтваў. Хлопцы спаборнічалі ў такіх конкурсах як «Агляд строю», «Аказанне першай дапамогі», «Відэаролік», «Знаўцы», «Пажарны кросфіт», «БМАРАС - арганізацыя мая». Усе конкурсы праходзілі ў яркай і бескампраміснай барацьбе паміж камандамі, якія спаборнічалі, аднак, у кожным з іх на крок наперадзе была каманда «Іскра» гімназіі ім. І.М. Ерашова, якая заняла выніковае першае месца і прадставіць Лепельскі раён на зональным туры, які пройдзе 30 красавіка ў г. Полацку.