На Лепельшчыне прайшоў раённы этап злёту клубаў юных ратавальнікаў-пажарных, у якім прынялі ўдзел пяць каманд, а менавіта каманда «Ратавальнікі» ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Лепеля», каманда «Фе­нікс» ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Лепеля», каманда «Іскра» ДУА «Гімназія імя І.М. Ерашова г. Лепеля», каманда «Гарачыя сэрцы» ДУА «Заслаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна» і каманда «Факел» ДУА «Полсвіжская базавая школа імя М.М. Тамашэвіча Лепельскага раёна».

У ходзе злёту юных ратавальнікаў кожная каманда была настроена толькі на перамогу, таму ўсе імкнуліся паказаць сваю падрыхтоўку, веды і ўменні.

Адразу пасля жараб'ёўкі ўдзельнікі злёту з добрым настроем прыступілі да спаборніцтваў. У межах спаборніцкай праграмы было арганізавана правядзенне двух этапаў. На першым этапе членам журы неабходна было выбраць наймацнейшых у конкурсных выпрабаваннях «Агляд строя» і «Аказанне першай медыцынскай дапамогі». У конкурсе «Агляд строя» рабяты прадэманстравалі сваю страявую падрыхтоўку, уменні выконваць асобныя страявыя элементы хутка і правільна.

Другі этап аказаўся самым яркім і цікавым. Праходзіў традыцыйна на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія ім. І.М. Ерашова горада Лепеля». Каманды з юнакоў і дзяўчат выпрабоўвалі свае сілы ў конкурсах «Знаўцы» і «Мюзікл».

Усе конкурсы праходзілі ў яркай і бескампраміснай барацьбе паміж камандамі, што спаборнічалі. Па выніках злёту трэцяе месца заняла каманда «Ратавальнікі» ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Лепеля», другое – каманда «Гарачыя сэрцы» ДУА «Заслаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна». Пераможцам злёту стала каманда «Іскра» ДУА «Гімназія ім. І.М. Ерашова г. Лепеля», якая прадставіць Лепельскі раён на зональным этапе злёту клубаў юных ратавальнікаў пажарных у горадзе Полацку.

Акрамя дыпломаў рабяты атрымалі салодкія прызы, выдатны настрой і новыя веды.