Завяршальны этап рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» прымеркаваны да Міжнароднага Дня абароны дзяцей прайшоў на плошчы Свабоды горада Лепеля, дзе ратавальнікі ўладкавалі дзятве сапраўднае свята.
Завяршальны этап рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» прымеркаваны да Міжнароднага Дня абароны дзяцей прайшоў на плошчы Свабоды горада Лепеля, дзе ратавальнікі ўладкавалі дзятве сапраўднае свята.
Яркія інтэрактыўныя пляцоўкі ад ратавальнікаў дапамаглі дарослым і юным удзельнікам акцыі паўтарыць жыццёва важныя правілы. Кожны ўдзельнік мерапрыемства знайшоў для сябе цікавыя і карысныя конкурсы.
У ходзе гутарак работнікі МНС акцэнтавалі ўвагу дарослых на недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і на тым, што навучаць падрастаючае пакаленне правілам бяспекі трэба з ранніх гадоў.
Пакуль ратавальнікі гутарылі з бацькамі, дзеці праводзілі час з карысцю і ўдзельнічалі ў розных віктарынах і конкурсах, такіх як: «Крыжыкі-нулікі», «Чэмпіянат па бяспецы», кубікі «5 крокаў выратавання», «Небяспечна-бяспечна», «Збяры пазл» і многае іншае.
Дзецям таксама прадставілася магчымасць адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі. Кожны мог пабыць за рулём пажарнага аўтамабіля, надзець ізалюючы процівагаз і падыхаць у ім, паспаборнічаць у апрананні баявога адзення пажарнага ратавальніка.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі не толькі карысныя веды, а і зарад добрага настрою!