Яркім і запамінальным для жыхароў Лепельшчыны стаў старт рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі»

Яркім і запамінальным для жыхароў Лепельшчыны стаў старт рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі».

– Наша бяспека – у нашых руках, на сённяшнім мерапрыемстве вы атрымаеце не толькі карысныя веды, але і шмат яркіх эмоцый, – адкрываючы свята, адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Урбан Ігар Генадзьевіч.

На цэнтральнай плошчы горада Лепеля разгарнулася пляцоўка, дзе асноўныя суб'екты прафілактыкі распавядалі аб правілах бяспекі.

Тон святу бяспекі традыцыйна задалі і Лепельскія ратавальнікі. Удзельнікі мерапрыемства дружна разгадвалі загадкі, расшыфроўвалі словы, адказвалі на пытанні міні-віктарыны, адпрацоўвалі выклік ратавальнікаў. Нямала жадаючых знайшлося паспрабаваць сябе ў ролі ратавальніка, апынуўшыся ў кабіне пажарнай машыны і прымерыўшы баявое адзенне ратавальніка. Нямала эмоцый выклікалі і паказальныя выступленні супрацоўнікаў МНС, падчас якіх дэманстравалі магчымасці абсталявання, якое выкарыстоўваецца пры ДТЗ.

Адчуць сябе ў ролі міліцыянера давалі магчымасць праваахоўнікі, якія паралельна таксама напаміналі важныя правілы.

Аб бяспецы карыстання газам у быце, датчыках прыроднага і чаднага газу і магчымасці свайго абсталявання дэманстравалі работнікі Лепельскага раёна газазабеспячэння. Выконваць правілы пры карыстанні электрапрыборамі заклікалі на пляцоўцы энергнагляду.

Таксама ўдзельнікаў акцыі прыцягнула пляцоўка цэнтральнай раённай бальніцы, дзе на спецыяльным трэнажоры медыкі паказвалі, як правільна рабіць непрамы масаж сэрца. 

Супрацоўнікі культуры тым часам арганізавалі невялікі святочны канцэрт. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі не толькі карысныя веды, а і зарад добрага настрою!