Кірмаш інавацыйных распрацовак у медыцыне і фармацыі пройдзе ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.
Кірмаш інавацыйных распрацовак у медыцыне і фармацыі пройдзе ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.
Мерапрыемства па напрамку "Медыцына і фармацыя" адбудзецца 23 сакавіка ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Падчас кірмашу пройдзе выстава інавацыйнай прадукцыі беларускіх арганізацый, а таксама прэзентацыя інавацыйных распрацовак, якія маюць высокі патэнцыял для камерцыялізацыі. Акрамя таго, запланаваны тэматычныя секцыі і дзелавыя перамовы з прадстаўнікамі патэнцыйных заказчыкаў.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях і Віцебскі аблвыканкам пры ўдзеле Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.