У актавай зале ўстановы адукацыі сабралася мноства навучэнцаў старэйшых курсаў і прадстаўнікоў больш чым 10 арганізацый і прадпрыемстваў нашага раёна.

У актавай зале ўстановы адукацыі сабралася мноства навучэнцаў старэйшых курсаў і прадстаўнікоў больш чым 10 арганізацый і прадпрыемстваў нашага раёна.
Спікерамі выступілі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак, спецыялісты кадравых службаў і дырэктар каледжа Алег Лебедзь.
Так, Алег Валер'евіч расказаў аб прафесіях выпускнікоў, мэтавых накіраваннях, магчымасцях заключэння дагавораў паміж каледжам і прадпрыемствам на падрыхтоўку кадраў і шмат аб чым іншым.
Таксама кіраўнік каледжа звярнуўся да прадстаўнікоў працоўных калектываў з большай зацікаўленасцю ставіцца да будучых маладых спецыялістаў. Калі яны прыходзяць на практыку, даваць ім магчымасць лепш пазнаць прафесію, якую атрымліваюць, набыць навыкі па ёй, раскрываць патэнцыял навучэнца.
Аб вакансіях на сельскагаспадарчых прадпрыемствах падрабязна спынілася галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жанна Кажан. Намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела занятасці насельніцтва упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Азаронак расказала аб рабоце ўпраўлення па забеспячэнні кадрамі і лічбавым сэрвісе «Крок у прафесію». Яго стварэнне — адно з мерапрыемстваў дзяржпраграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці». Абсалютна бясплатна на сэрвісе можна прайсці тэсты, якія выявяць навыкі і рысы характару карыстальніка і дапамогуць зразумець, якая прафесія яму больш за ўсё падыходзіць.
Першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Дар'я Мазго давяла прысутным інфармацыю аб спецыфіцы ўдзелу ў студатрадаўскім руху, дзе таксама рабяты атрымліваюць працоўныя навыкі. Кіраўніцтва прадпрыемства ўжо ў гэты момант можа зацікавіць у будучым месцы працы навучэнца.
Работодатели, якія прымаюць удзел у кірмашы, адзначылі, што шукаюць зацікаўленых у рабоце супрацоўнікаў, якія змогуць затрымацца ў іх у арганізацыі на працяглы тэрмін.

Такім чынам, кірмаш вакансій — шырокае кола магчымасцей як для наймальнікаў, так і будучых маладых спецыялістаў.

Наталля Храпавіцкая, газета "Лепельскі край"