19 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло – БЕЛТА/. Кірмаш сувеніраў будзе працаваць на працягу ўсяго фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў цэнтры культуры "Віцебск".
Кірмаш сувенірнай прадукцыі пройдзе з 10 па 19 ліпеня на пляцоўцы перад канцэртнай залай "Віцебск", якая з'яўляецца побач з Летнім амфітэатрам адным з галоўных фестывальных аб'ектаў. Прыём заявак на ўдзел у кірмашы ўжо пачаўся. Як чакаецца, у яго рабоце возьмуць удзел майстры-ўмельцы з розных куткоў Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін.
Арганізатары кірмашу адмовіліся ад якіх-небудзь абмежаванняў па асартыменце сувеніраў - свабода творчасці застаецца прыярытэтам віцебскага фестывалю. Для зручнасці ўдзельнікаў аплата арэнды за гандлёвыя месцы, падаткаў, вызначаных заканадаўствам, будзе ажыццяўляцца прама на месцы. Арганізатары паклапаціліся таксама аб камерах захоўвання для сувеніраў. -0-
БЕЛТА
Кірмаш сувеніраў пройдзе на "Славянскім базары"
19.6.20120 праглядаў