22 красавіка з 14.00 да 17.00 у будынку Лепельскага раённага Дома культуры ў рамках правядзення рэспубліканскай маладзёжнай «кірмашу вакансій» упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама праводзіцца «Кірмаш вакансій для моладзі Лепельскага раёна».

На кірмашы будзе прадстаўлены шэраг наймальнікаў, гатовых прыняць на працу навучэнцаў устаноў адукацыі ў вольны ад вучобы час. Для ўдзелу ў кірмашы запрашаецца навучэнская моладзь раёна (працаўладкаванне ў вольны ад вучобы час).

23 красавіка з 14.00 да 17.00 ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама ( вул. Савецкая д.36) у рамках правядзення рэспубліканскай маладзёжнай «кірмашу вакансій» праводзіцца «Кірмаш вакансій для выпускнікоў».

На кірмашы будзе прадстаўлены шэраг наймальнікаў, гатовых прыняць на працу выпускнікоў устаноў адукацыі.

Для ўдзелу ў кірмашы запрашаюцца выпускнікі навучальных устаноў. Маладым людзям будзе прапанавана азнаёміцца з вакансіямі, прапанаванымі наймальнікамі, умовамі працы, а таксама задаць цікавыя пытанні, атрымаць кансультацыю па пытаннях працаўладкавання.