Кірмаш інавацыйных ідэй SmartPatent-2018 пройдзе ў Мінску 4-5 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме.
Кірмаш інавацыйных ідэй SmartPatent-2018 пройдзе ў Мінску 4-5 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме.
Мерапрыемства пройдзе ў Палацы мастацтваў па вул. Казлова. Акрамя прэзентацыі перспектыўных распрацовак, адбудзецца інавацыйны навукова-практычны форум і навуковая канферэнцыя для маладых вучоных.
Прадугледжаны інтэрактыўныя пляцоўкі для навучэнцаў, дзе яны змогуць азнаёміцца з навуковымі даследаваннямі і эксперыментамі. Будзе прадстаўлены шырокі адукацыйны блок па пытаннях атрымання дзяржаўнай падтрымкі.
Удзел у кірмашы могуць прыняць інавацыйныя кампаніі і стартапы, якія маюць прататып або абароненую інтэлектуальную ўласнасць. Для экспанентаў-пераможцаў прадугледжаны спецыяльныя прызы. Заяўкі прымаюцца да 4 лістапада.
Арганізатарамі выступаюць Мінгарвыканкам, Мінскі гарадскі тэхнапарк, ЦПП ТАА "Лабараторыя інтэлекту", ГА "Цэнтр маладзёжных інавацый". Асноўнай задачай мерапрыемства з'яўляецца рэалізацыя (камерцыялізацыя) інавацыйных ідэй (праектаў).
У 2017 годзе на кірмашы было прадстаўлена 50 праектаў і 27 стартапаў у розных сферах, а ўсяго арганізатарам паступіла больш за 100 заявак.