14 лістапада лепельскія ратавальнікі ўрачыста павіншавалі з 50-гадовым юбілеем ветэрана пажарнай службы Казлоўскага Ігара Іванавіча, які ўнёс велізарны ўклад у рост і развіццё службы выратавання Лепельскага гарнізона.

Сваю кар'еру Ігар Іванавіч пачынаў з інспектара дзяржаўнага пажарнага нагляду і з кожным годам, прабіваючыся на новыя прыступкі сваёй кар'еры, ён даслужыўся да намесніка начальніка аддзела па кадравай і выхаваўчай рабоце Лепельскага РАНС. Цёплыя словы падзякі на адрас юбіляра ад імя ратавальнікаў выказаў начальнік аддзела Ловец Валянцін Эдуардавіч. Ён пажадаў моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і ўручыў памятны падарунак.

У цэлым урачыстасць прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы і скончылася, як прынята – агульнае фота на памяць і чай з пірагом для юбіляра.