Безумоўна, дваццаць гадоў – гэта не той узрост, калі трэба спыняцца на дасягнутым. Аднак, калі гэту дату святкуе штогадовы рэспубліканскі інтэлект-рынг сярод навучэнскай моладзі «Кубак PROвинции» на прызы старшыні раённага выканаўчага камітэта Барыса Ефрэмава, самы час успомніць пра былыя перамогі.

- Беларуская Ліга інтэлектуальных каманд утварылася ў 1996 годзе, мы самі арганізаваліся на грамадскіх пачатках у 1997, яшчэ не ведаючы пра БЛІК. – кажа кіраўнік інтэлект-клуба «Ра» Віктар Радзько. -- Некалькі гадоў гулялі, чытаючы пра падобныя турніры ў Мінску, Гомелі і іншых гарадах. Аднак гэта дазволіла нам выпрацаваць уласнае бачанне турніру, які не мае аналагаў у краіне. «Кубак Правінцыі» набыў эстэтыку і відовішчнасць, зусім не страціўшы ў спартыўным складніку. У снежні 1997 года быў рэзкі старт – правялі абласны турнір, і да нас прыехалі каманды з сямі гарадоў. Першымі чэмпіёнамі сталі бешанковіцкія інтэлектуалы, лепельчане занялі трэцяе месца. Першы турнір дапамагаў праводзіць Сяргей Кухта, які на той момант быў кіраўніком народнага тэатра эстрадных мініяцюр «Балаган». На першым турніры быў таксама цяперашні старшыня Віцебскага абласнога савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў. Гэта быў час вялікага энтузіязму, і нашы пачынанні падтрымалі Пётр Шыкшнян, Мікалай Нікіцін і Вера Закрэўская.

Максімальную колькасць удзельнікаў збіраў зала раённага Дома культуры – трыццаць дзевяць. У нас пабывалі каманды з усіх куткоў краіны – Мінска, Гомеля, Віцебска, Браслава, Барані… У нашай вобласці інтэлектуальная праца вядзецца паўсюль, аднак турніры праводзяцца ў шасці гарадах. У Гарадку і Міёрах турніры арганізавалі параўнальна нядаўна, пасля наведвання нашага праекта.