28 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Юбілейны фестываль аўтарскай песні "Віцебскі лістапад" пройдзе 29-30 кастрычніка ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".
На працягу 25 гадоў віцебскі форум аб'ядноўвае вакол сябе сапраўдных аматараў бард-мастацтва, таленавітых паэтаў, музыкаў-выканаўцаў і ўсіх тых, каму не чужо філасофска-лірычнае стаўленне да жыцця, таму не дзіўна, што ўзроставых рамак для ўдзельнікаў на гэтым свяце няма. Тут збіраюцца як зусім юныя барды, так і ўжо заслужыўшыя вядомасць сваім талентам. Сёлета ўдзельнікамі фестывалю стануць каля 50 бардаў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама запрошаная вядомая выканаўца з Масквы Кіра Малыгіна.
29 кастрычніка ў закрытым конкурсным туры прафесійнае журы вызначыць выканаўцаў, творчы ўзровень якіх варты быць прадстаўлены на сцэне форуму. У гэты ж дзень пройдзе канцэрт выканаўцаў у гонар юбілею фестывалю.
Галоўнае музычнае спаборніцтва форуму адбудзецца 30 кастрычніка, падчас якога строгія суддзі вызначаць лаўрэатаў конкурсу ў намінацыях "Лепшы аўтар", "Лепшы выканаўца" і "Лепшы дуэт (ансамбль)". Вынесці свой вердыкт змогуць і гледачы: ім будзе прадастаўлена магчымасць прагаласаваць за выканаўцу, які спадабаўся, для ўручэння прыза гледацкіх сімпатый. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў фестывалю адбудзецца пасля конкурснага туру і пазаконкурснага выступлення запрошаных выканаўцаў аўтарскай песні.
Арганізатары мерапрыемства - аддзел культуры Віцебскага гарвыканкама, Цэнтр культуры "Віцебск".-0-
БЕЛТА
Юбілейны фестываль "Віцебскі лістапад" збярэ каля 50 бардаў з усіх рэгіёнаў Беларусі
28.10.20110 праглядаў