Праект нагадае маладым грамадзянам нашай краіны аб іх канстытуцыйным выбарчым праве, грамадзянскай адказнасці і перыядзе правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Арганізатарамі праекта выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Цэнтральная выбарчая камісія, Міністэрства інфармацыі і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі праз Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта".

Да 24 студзеня ва ўсіх рэгіёнах краіны на мерапрыемствах БРСМ кожны ахвотны зможа запоўніць паштоўку, а затым абсалютна бясплатна без маркі альбо канверта накіраваць яе свайму адрасату на тэрыторыі Беларусі.