Акцыя ініцыявана грамадскім аб'яднаннем «Беларускі саюз жанчын» і прымеркавана да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь

Марафон «Маміны пірагі» праходзіць у нашай краіне чацвёрты раз і з кожным годам ахоплівае ўсё большую колькасць удзельнікаў. Сёння прадстаўніцы БСЖ даставілі духмяную хатнюю выпечку ў воінскую часць 22313.

Да марафону далучыліся актывісткі пярвічных арганізацый БСЖ раённага выканаўчага камітэта, цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, філіяла «Лепельскі МКК», цэнтра «Жамчужына», а таксама ЦЗА № 219 у г. Лепелі ААТ «Белаграпрамбанк».

Хатнія пірагі з варэннем і духмяныя булачкі, арыгінальныя пірожныя і кексы з начынкай - сталы сёння ламіліся ад пачастункаў, а салодкі водар ванілі і карыцы нагадваў пра родны дом.

Прадстаўніцам Беларускага саюза жанчын прыемна напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны наведаць вайскоўцаў і падарыць ім часцінку цяпла, парадаваць смачнымі пірагамі. Атрадна, што з кожным годам наша акцыя становіцца ўсё больш маштабнай, -- адзначыла старшыня раённай арганізацыі ГА «БСЖ» Вераніка Хомбак.

Лідэр жаночага руху на Лепельшчыне падзякавала ўдзельніц акцыі, заклікаўшы заставацца такімі ж неабыякавымі, ствараць і дарыць людзям клопат і радасць. А ў адрас вайскоўцаў прагучалі словы падзякі за годнае выкананне воінскага і грамадзянскага абавязку.

Цёплая сустрэча прадстаўніц БСЖ з вайскоўцамі суправаджалася канцэртам.

Жанчыны таксама не засталіся без увагі!