2 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Кабінет дыябетычнай ступні адкрываецца сёння ў Полацку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Полацкім райвыканкаме.

Спецыялізаваны кабінет для лячэння пацыентаў з сіндромам дыябетычнай ступні размешчаны на базе гарадской паліклінікі Полацка і з'яўляецца першым у раёнах Віцебскай вобласці. Яго адкрыццё ажыццяўляецца ў рамках рэалізацыі Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі на 2011-2015 гады з мэтай зніжэння інвалідызацыі насельніцтва Полацкага раёна.

Кабінет аснашчаны сучасным дыягнастычным абсталяваннем. Асноўная мэта яго функцыянавання накіравана на прафілактыку рызыкі ўскладненняў з боку сардэчна-сасудзістай сістэмы і папярэджанне цяжкіх ампутацый ніжніх канечнасцей у пацыентаў з цукровым дыябетам.

У цяперашні час у Полацкім раёне стаяць на ўліку больш за 3 тыс. хворых на цукровы дыябет, з іх каля 18% выяўленых хворых з ангіяпатыяй (паражэннем ніжніх канечнасцей). "Кабінет будзе каардынаваць працу ўчастковых тэрапеўтаў, эндакрынолагаў, хірургаў і іншых сумежных спецыялістаў, што дазволіць ужо на ранніх стадыях развіцця захворвання падабраць для кожнага з іх сваю індывідуальную сістэму прафілактыкі ўскладненняў", - адзначылі ў райвыканкаме.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)