Кадровая палітыка, новыя формы працы, планы па развіцці ўстановы - гэтыя пытанні сёння абмеркавалі падчас рабочай нарады намесніка старшыні райвыканкама Веранікі Хомбак з прадстаўнікамі калектыву раённага Цэнтра дзяцей і моладзі
Ва ўстанове завяршаецца рамонт. Абнаўленне будынка, адназначна, павысіць узровень камфорту як для педагогаў цэнтра, так і для навучэнцаў. Чакаецца, што з вялікімі зменамі на якасна новы ўзровень выйдзе і працэс заняткаў.
Як адзначыла Вераніка Аляксандраўна, у Лепельскім раённым Цэнтры дзяцей і моладзі працуюць вялікія прафесіяналы - людзі, якіх адрозніваюць выдатныя таленты, творчы дух і ўменне працаваць з дзецьмі.
Без сумневу, усе мерапрыемствы, якія праходзяць у нашым раёне пад эгідай Цэнтра, становяцца яркай падзеяй. Тут ведаюць, чым зацікавіць дзяцей і як раскрыць іх таленты. Тым не менш, час патрабуе ад нас новых форм працы, таму важна ставіць амбіцыйныя планы і дасягаць іх, - сказала Вераніка Хомбак.
Дарэчы, у Лепельскім раённым Цэнтры дзяцей і моладзі новы кіраўнік.
Пасаду дырэктара заняла Аліна Чарнышова
Аліна Мікалаеўна родам з Лепеля, аднак доўгі час жыла ў Віцебску: вучылася ў ВДУ імя П.М. Машэрава, працавала на першым працоўным месцы. Па адукацыі Аліна Мікалаеўна - настаўнік пачатковых класаў, акрамя гэтага мае навуковую ступень педагагічных навук.
Кадровая палітыка, новыя формы працы, планы па развіцці ўстановы — гэтыя пытанні сёння абмеркавалі падчас рабочай нарады
25.11.20250 праглядаў