Намеснікам старшыні Лепельскага райвыканкама, які курыруе пытанні эканомікі, назначаны Аляксандр Георгіевіч Капшуль.

Уручаючы пасведчанне дзяржаўнага служачага і акрэсліваючы задачы, кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч нагадаў пра важнасць гэтай сферы і сур'ёзныя пытанні, якія давядзецца вырашаць Аляксандру Георгіевічу. Міхаіл Леанідавіч пажадаў новаму намесніку поспехаў у працы і выканання ўсіх пастаўленых задач. Аляксандр Георгіевіч, у сваю чаргу, падзякаваў за аказаны давер і паабяцаў прыкласці ўсе намаганні для развіцця раёна і падтрымкі новых ініцыятыў. А таксама адзначыў:

- Як дэпутат абласнога Савета дэпутатаў лічу, што асноўная задача ў гэты перыяд – каб электаральная кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прайшла на годным узроўні.