Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін узгадніў прызначэнні:

Наталлі Калінінай на пасаду дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Жамчужына";

Андрэя Галубева на пасаду генеральнага дырэктара дзяржаўнага аб'яднання "Віцебскае ўпраўленне будаўніцтва";

Аляксандра Казлова на пасаду генеральнага дырэктара ААТ "Будаўнічы трэст №9 г.Віцебска";

Андрэя Каробкава на пасаду генеральнага дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Упраўленне капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама".

Кіраўнік рэгіёну перад кіраўнікамі будаўнічай галіны паставіў задачу павялічыць аб'ёмы ўзвядзення аб'ектаў. Акрамя гэтага, Аляксандр Субоцін акцэнтаваў увагу на высокай якасці работ.

vitebsk-region.gov.by