Па-хатня ўтульная зала кафэ абсталявана неабходнай мэбляй, барнай стойкай, вялікімі тэлевізарамі.

Мяккія канапы дазволяць расслабіцца пасля стомнага дня.

Шырокі асартымент меню задаволіць любы густ. Тут вы знойдзеце розныя піцы, бургеры, шаурму, закускі, напоі, дэсерты.

Пажаданні ад барменаў бадзёрасці і сілы ў спалучэнні з духмянай кавай падымуць настрой і настрояць на прадуктыўны дзень.

Акрамя класічных, упадабаных кліентам густаў, ёсць шырокі выбар цікавых навінак.

Абсталяванне — новае, сучаснае, энергазберагальнае. Устаноўлены жароўныя шафы, халадзільнікі для захоўвання прадуктаў, станцыя для падагравання бургераў.

Прысутныя не хавалі радасці, з цікавасцю вывучалі прадукцыю.