Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла, па якім графіку будуць працаваць медыцынскія ўстановы ў лістападаўскія выхадныя.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла, па якім графіку будуць працаваць медыцынскія установы ў лістападаўскія выхадныя.
Амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі аховы здароўя, амбулаторна-паліклінічныя падраздзяленні бальнічных арганізацый і рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, арганізацыі службы крыві, санітарна-эпідэміялагічныя арганізацыі, аптэчныя арганізацыі, арганізацыі медыцынскай тэхнікі і арганізацыі асаблівага тыпу будуць працаваць:
- 4 лістапада па графіку работы ў суботні дзень;
- 5 лістапада па графіку работы ў выхадны дзень;
- 6 лістапада па графіку работы ў суботні дзень;
- 7 лістапада па графіку работы ў святочны дзень;
- 11 лістапада па графіку работы ў працоўны дзень.
Бальнічныя арганізацыі аховы здароўя, рэспубліканскія навукова-практычныя
цэнтры будуць працаваць:
- 4 лістапада па графіку работы ў суботні дзень;
- 5 лістапада па графіку работы ў выхадны дзень;
- 6 лістапада па графіку работы ў працоўны дзень;
- 7 лістапада па графіку работы ў святочны дзень;
- 11 лістапада па графіку работы ў суботні дзень.