У мэтах прафілактыкі ўзнікнення пажараў у жылым сектары работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС у складзе аглядных камісій на пастаяннай аснове праводзяць пажарна-прафілактычную працу на тэрыторыі раёна.
Адной з ключавых тэм, на якую звяртаюць увагу ратавальнікі пры наведванні домаўладанняў, з'яўляецца бяспека пры распальванні вогнішчаў на дваровых тэрыторыях.
– Распальванне вогнішчаў паблізу жылых дамоў і на ўчастках з сухой расліннасцю – гэта сур'ёзная пагроза, – падкрэсліваюць ратавальнікі. – Сухая трава і галінкі могуць лёгка загарэцца, і агонь хутка распаўсюдзіцца на суседнія ўчасткі. Мы заклікаем быць максімальна асцярожнымі і не пакідаць вогнішчы без нагляду. Важна ацэньваць абстаноўку, да прыкладу, варта адмовіцца ад распальвання вогнішчаў, калі надвор'е ветраное.
Не менш важнай тэмай для ратавальнікаў з'яўляецца стан ацяпляльных печаў. Начныя халады працягваюць турбаваць жыхароў Лепельшчыны, і многія па-ранейшаму вымушаны пратапіць свае дамы.
– Печы павінны быць спраўныя і бяспечныя для эксплуатацыі. Няправільнае выкарыстанне або адсутнасць рэгулярнага абслугоўвання можа прывесці да пажару, – расказваюць работнікі МНС. – Мы настойліва рэкамендуем правяраць коміны і сачыць за станам печаў, каб пазбегнуць непрыемных сітуацый.
Таксама ратавальнікі надаюць увагу наяўнасці і працаздольнасці пажарных апавяшчальнікаў у дамах грамадзян. У гэтым пытанні актыўна ўдзельнічае і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, звярнуўшыся ў які з заявай і з чэкам аб куплі апавяшчальніка, найбольш уразлівай катэгорыі грамадзян (адзінокія і самотна пражываючыя грамадзяне) могуць вярнуць затрачаныя сродкі за куплю дадзенага прыбора.
Акрамя праверкі стану супрацьпажарнага стану домаўладанняў, ратавальнікі праводзяць гутаркі з жыхарамі, накіраваныя на папярэджанне пажараў па прычыне курэння.
– Курэнне ў памяшканні – гэта адна з асноўных прычын узнікнення пажараў. Мы заклікаем усіх курцоў быць асцярожнымі і не пакідаць запаленыя цыгарэты без нагляду, – кажуць ратавальнікі. – Адзін недапалак можа прывесці да трагедыі.
Кожнаму домаўладальніку работнікі МНС уручаюць прафілактычныя памяткі і рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Застаецца спадзявацца, што комплексная прафілактычная праца дазволіць звесці да мінімуму колькасць пажараў на тэрыторыі Лепельскага раёна.