Паводле звестак пошукавікаў, у ямах-магілах ужо знойдзены парэшткі не менш чым 100 чалавек.

Гэтае месца ўстаноўлена падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе на падставе ўспамінаў мясцовага жыхара Леаніда Замкоўскага.

Інфармацыя пра гэта была апублікавана ў газеце «Лепельскі край». Унучка Леаніда Замкоўскага Алена Серабро распавяла журналістам тое, пра што казаў ёй дзед.

На аб'екце пабывала таксама здымачная група СТБ.

Як распавёў пракурор Лепельскага раёна Віталь Жыгімонт, месца страшнай знаходкі ўжо наведала больш за 700 чалавек. На днях аб'ект пачнуць наведваць жыхары і іншых раёнаў Віцебскай вобласці.