На выставе прадстаўлены харчовыя прадукты з усяго свету: ад базавых прадуктаў і напояў на кожны дзень да вытанчаных дэлікатэсаў, а таксама арганічнае, спартыўнае харчаванне, для здаровага ладу жыцця, халяль, кошер, экзатычныя прадукты.

У межах выставы прадстаўлена экспазіцыя беларускіх вытворцаў Made in Belarus, дзе са сваёй прэзентацыйнай пляцоўкай разгарнуліся і нашы землякі - прадстаўнікі філіяла «Лепельскі МКК «ААТ «Віцебскі мясакамбінат».

Тут наша «Лепелька» пазнаёміць са сваёй унікальнай прадукцыяй, правядзе шэраг перамоваў, у тым ліку з кіраўнікамі гандлёвых сетак, дзеючымі і патэнцыйнымі гандлёвымі партнёрамі Расіі, а таксама з прадстаўнікамі дзелавых колаў далёкага і блізкага замежжа.

Жадаем паспяховай працы лепельчанам.

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ