Найбольш распаўсюджаныя памылкі грыбнікоў: нікому (родным, сябрам, суседзям) не паведаміць, куды вы накіруецеся і калі вернецеся дадому, пайсці ў незнаёмыя месцы па невядомых вам маршрутах, маючы мабільны тэлефон, пакінуць яго дома ці ўзяць незараджаным, адправіцца ў лясныя ўгоддзі з дрэнным самаадчуваннем, ведаючы пра свае захворванні, не ўзяць неабходных лекаў.
МНС нагадала грыбнікам аб правілах бяспекі ў лесе. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Найбольш распаўсюджаныя памылкі грыбнікоў: нікому (родным, сябрам, суседзям) не паведаміць, куды вы накіруецеся і калі вернецеся дадому, пайсці ў незнаёмыя месцы па невядомых вам маршрутах, маючы мабільны тэлефон, пакінуць яго дома ці ўзяць незараджаным, адправіцца ў лясныя ўгоддзі з дрэнным самаадчуваннем, ведаючы пра свае захворванні, не ўзяць неабходных лекаў.
Акрамя таго, многія ідуць у лес, не ўлічваючы ўмовы надвор'я: напярэдадні ліўня, навальніцы, шквалістага ветру ці апранаюць камуфляжную вопратку, у якой цяжка разгледзець згубіўшагася. Не рэкамендуецца адпускаць у лес дзяцей ці пажылога чалавека без суправаджэння, накіроўвацца ў гушчар без ежы, вады, нажа, запалак, ігнараваць магчымасць запамінання і стварэння арыенціраў, згубіўшыся - пачаць панікаваць і блукаць, перамяшчацца ўночы, а ў выпадку начлегу ў статусе згубіўшагася - легчы спаць, ніяк не абазначыўшы сваё месцазнаходжанне (ліхтаром, дымам вогнішча, яркімі рэчамі на дрэве).
"Галоўнае для згубіўшагася ў лесе - выйсці да людзей. Важныя арыенціры - лініі электраперадач, прасекі і сцежкі. Калі вы не змаглі выйсці з лесу, тэлефануйце па нумарах 101 ці 112. Пры немагчымасці звязацца з ратавальнікамі - спыніцеся і супакойцеся, не блукайце, тым больш у цемры. Арганізуйце месца для начлегу, абазначыўшы яго, і чакайце дапамогі, вас абавязкова адшукаюць. Азнаёміцца з правільным рэйтынгам дзеянняў, неабходных для бяспечнага яднання з прыродай, можна ў мабільным дадатку "МНС Беларусі: Дапамога побач", а таксама ў тэматычных раздзелах "Будзь гатовы" і "Лайфхакі", - дадалі ў ведамстве.