Флікеры, або святлоадбівальныя элементы, выконваюць функцыю пазначэння ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху ў цёмны час сутак.
Асноўны спосаб прыцягнення ўвагі кіроўцаў з дапамогай флікераў – іх яркае святленне ў цемры пры асвятленні крыніцай святла.Месца мацавання флікера не ўказваецца ў Правілах, аднак рэкамендуецца мацаваць іх на рухомыя часткі цела (рукі ці ногі), а таксама на сумкі і заплечнікі. Звязана гэта з бязладным рухам рук, ног і ручной паклажы пры хадзьбе. Яркае святленне, сумесна з пастаянным рухам, павышае шанц таго, што кіроўца своечасова заўважыць пешахода.
Паважаныя пешаходы! Памятайце, што выкананне названых рэкамендацый дапаможа вам пазбегнуць трагічных сітуацый на дарозе.