Надышоў летні сезон. Дарослыя і дзеці імкнуцца на адпачынак бліжэй да вады. Радасць знаходжання на вадаёмах можа азмрочыць ваш адпачынак, калі не выконваць правілы паводзін на вадзе.

Толькі ў 2026 годзе ў Рэспубліцы Беларусь патанула 5 дзяцей, па Віцебскай вобласці 1 дзіця. Таму бяспека дзяцей на вадзе залежыць толькі ад саміх бацькоў. Дзеці да 14 гадоў павінны знаходзіцца каля вады толькі ў суправаджэнні дарослых асоб. Падлеткі без суправаджэння старэйшых могуць купацца толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. Самая вялікая колькасць трагедый адбываецца менавіта на вадаёмах, не прызначаных для купання. Дзеці, якія плюхаюцца ў вадзе, звычайна робяць гэта вельмі эмацыйна і ствараюць шмат шуму. Раптоўная цішыня абавязкова павінна насцярожыць бацькоў. Перад паездкай у лагер ці на курорт варта выразна патлумачыць дзіцяці, што такое бяспечныя паводзіны на вадзе і чым пагражае невыкананне правілаў. Плаванне дзяцей дапускаецца ў спецыяльна адведзеных месцах, узгодненых з тэрытарыяльнымі ўстановамі дзяржаўнага санітарнага нагляду і ОСВАД. Дно акваторый, адведзеных для купання дзяцей, павінна мець паступовы ўхіл, без ям, уступаў і небяспечных прадметаў з глыбінямі, якія не перавышаюць:
0.7 метра - для дзяцей да 9 гадоў;
1.2 метра - для дзяцей ад 9 да 14 гадоў.

Толькі выкананне элементарных мер бяспекі дазволіць Вам і Вашым дзецям знаходзіцца ля
вады:
• пераканаўчая просьба не адпускаць дзяцей на вадаёмы без нагляду!
• непаўналетнім забаронена знаходзіцца ля берагавых палос і акваторыі водных аб'ектаў без суправаджэння бацькоў або асоб, якія іх замяняюць!
• купацца і загараць лепш на абсталяваным пляжы; ніколі не купайцеся ў неабсталяваных месцах!
• памятайце пра небяспеку знаходжання ля кар'ераў і сажалак, якія выкарыстоўваюцца для бытавых патрэб!
• не купайцеся на вадаёмах, у якіх ёсць ямы і б'юць ключы!
• калі вы не ўмееце плаваць, не варта заходзіць у ваду вышэй пояса!
• не дазваляйце дзецям і не ладзіце самі падчас купання гучныя гульні на вадзе – гэта небяспечна!
• знаходзіцца ў вадзе рэкамендуецца не больш за 10-20 хвілін, пры пераахаладжэнні могуць узнікнуць курчы!
• нельга ныраць з мастоў, прыстаняў нават у тых месцах, дзе ныралі мінулым летам, бо за год узровень вады змяняецца, у вадзе могуць знаходзіцца староннія прадметы!
• скакаць з берага ў незнаёмых месцах катэгарычна забаронена!• забаронена заплываць за буйкі, бо яны абмяжоўваюць акваторыю з правераным дном!
• нельга заплываць далёка, бо можна не разлічыць сваіх сіл, каб вярнуцца да берага, што можа прывесці да ператамлення цягліц!
• забаронена падныраць адзін пад аднаго, хапаць за ногі, палохаць, сутыкаць у ваду ці заводзіць на глыбіню тых, хто не ўмее плаваць!
• калі вас захапіла моцнае цячэнне, не варта спрабаваць змагацца з ім, трэба плыць уніз па цячэнні пад вуглом, набліжаючыся да берага!
• калі падчас адпачынку ці купання вы ўбачылі, што чалавек тоне ці яму патрэбна дапамога, дапамажыце яму, выкарыстоўваючы выратавальны круг!
• знаходзячыся на сонцы, прымайце меры засцярогі ад перагрэву і цеплавога ўдару!
• плаванне дзяцей дапускаецца ў спецыяльна адведзенных месцах, узгодненых з тэрытарыяльнымі ўстановамі дзяржаўнага санітарнага нагляду і ОСВОД.
• дно акваторый, адведзенных для купання дзяцей, павінна мець паступовы ўхіл, без ям, уступаў і небяспечных прадметаў з глыбінямі, якія не перавышаюць:
• 0.7 метра - для дзяцей да 9 гадоў;
• 1.2 метра - для дзяцей старэйшага ўзросту, якія не ўмеюць плаваць.
Самае першае і самае галоўнае правіла для бацькоў — дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту (да 9 гадоў) павінны купацца строга пад наглядам дарослых і толькі ў спецыяльна абсталяваных для гэтага дзіцячых агароджаных пляцоўках з глыбінёй, якая не перавышае 0.7 метра.
БЕРЭГІЦЕ СЯБЕ І ДЗЕЦЕЙ!



Начальнік Лепельскай
выратавальнай станцыі Міхно І.А.