Для забеспячэння аховы ляснога фонду ў лясгасах Віцебскага ДВАЛХ абсталяваны 30 пажарна-хімічных станцый і 134 пункты супрацьпажарнага інвентару, якія забяспечаны ўсім неабходным інвентаром і абсталяваннем, у лясгасах вобласці праведзена фарміраванне і навучанне лесапажарных каманд і брыгад, праведзены агляды гатоўнасці.

У працоўныя і выхадныя дні арганізаваны дзяжурствы ва ўсіх лясгасах і лясніцтвах, праводзяцца наземныя маршрутныя патруляванні і інфармацыйна-тлумачальныя работы сярод насельніцтва з мэтай нагляду за пажарнай бяспекай у лясах і папярэджання лясных пажараў. Ажыццяўляецца таксама цэлы комплекс работ па супрацьпажарным уладкаванні лясоў. З мэтай аператыўнага выяўлення загаранняў у лясгасах у аўтаматычным рэжыме пастаянна працуюць 68 камер відэаназірання.
Для таго, каб убяспечыць людзей, захаванасць іх маёмасці, а таксама лясны фонд, уводзяцца забароны або абмежаванні на наведванне лясоў, у залежнасці ад класа пажарнай небяспекі, якія зацвярджаюцца рашэннямі раённых выканаўчых камітэтаў.

Сёння, з надыходам 3 класа пажарнай небяспекі абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ва ўсіх рэгіёнах вобласці.
Пры абмежаванні дапускаецца заходзіць у лес, але нельга ўязджаць на тэрыторыю ляснога масіву на механічным транспартным сродку. Забаронена разводзіць костры ў хваёвых дравастоях і маладняках, на ўчастках пашкоджаных лясных насаджэнняў, тарфяніках, у месцах высечак, не ачышчаных ад рэштак спілаваных дрэў і нарыхтаванай драўніны, у месцах з падсохлай травой. Нельга пакідаць у лесе прамасленае або прасякнутае лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі і іншымі гаручымі рэчывамі матэрыялы, бо гэта можа прывесці да самазагарання.

Асаблівая небяспека для ляснога фонду сёння – гэта некантралюемае спальванне смецця, выпальванне сухой расліннасці і хмызнякоў, якое прыводзіць да распаўсюджвання і пераходу агню на лясны фонд або жылыя будынкі, гаспадарчыя пабудовы.

Варта памятаць, што за выпальванне сухой расліннасці на корані, пажніўных рэшткаў, а таксама непрыняцце мер па ліквідацыі прычыненых пашкоджанняў, або парушэнне патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай небяспекі ў лясах і на тарфяніках, што пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу альбо тарфянікаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць да 30 базавых велічы

Каб аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах дзейнічаюць гэтыя меры, можна зайсці на сайт Міністэрства лясной гаспадаркі, дзе размешчана спецыяльная інтэрактыўная карта з актуальнай інфармацыяй.
Абмежаванне на наведванне лясных і тарфяных масіваў будзе знята пры ўсталяванні I або II класаў прыроднай гарымасці лясоў.

У выпадку выяўлення ляснога пажару паведаміце аб здарэнні ў найбліжэйшае лясніцтва, лясгас або дзяжурнаму ў Віцебскае ДПЛГА па тэлефоне 65-14-15, альбо моб. +375 33 310 28.

vitebsk-region.gov.by